Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Да ведама насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна: куды можна здаць непатрэбную тэхніку

14.02.2023

З гадамі электроннай сыравіны ў насельніцтва назапашваецца ўсё больш. Электроннае смецце не проста бясконца доўга раскладаецца, але яшчэ змяшчае таксічныя рэчывы - ртуць, кадмій, свінец і іншыя, - уяўляючы сур'ёзную небяспеку для навакольнага асяроддзя і здароўя людзей.

Раней дарога для старой тэхнікі была адна - да смеццевых кантэйнераў. Але зараз у жыхароў Шаркаўшчынскага раёна ёсць магчымасць не толькі добра ўладкавацьтэхніку, якая служыла верай і праўдай, але і атрымаць за яе ўзнагароду.

Замовіць паслугу можна па адзіным нумары 7383 са ўсіх аператараў мабільнай сувязі альбо 8(0214)74-252-04, прычым званок зусім бясплатны! Супрацоўнікі ўнітарнага прадпрыемства «БелВТІ-рэгіён» выязджаюць па паказаным Вамі адрасе (дом, дача, гараж і інш.), узважваюць і выплачваюць грашовую ўзнагароду 20 кап/кг. Работнікі арганізацыі самі вынясуць ужо непатрэбную вам бытавую тэхніку з кватэры, склепа ці балкона.

Сёння за старэнькі халадзільнік вагой 70 кг арганізацыя прапануе 14,00 рублёў - гэта нядрэнная фінансавая дапамога як для працуючага чалавека, так і надбаўка да пенсіі. А ў людзей сталага веку, як паказвае практыка, такога назапашвання - не адна адзінка. Сумесна са старой тэхнікай можна таксама перадаць батарэйкі, люмінесцэнтныя і кампактныя энергазберагальныя лямпы, якія не прыдатны для далейшай эксплуатацыі.

Унясіце свой маленькі ўклад у вялікую справу!