Адрас райвыканкама: 211910, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Паліцы кітайскіх кніг адкрыты ў магазіне "Кнігі&кніжачкі" ў Мінску

12.09.2018

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паліцы кітайскіх кніг адкрыты ў магазіне "Кнігі&кніжачкі" ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міжнародны праект "Паліцы кітайскіх кніг" ініцыіраваны кітайскім бокам, ён рэалізуецца ў больш чым 10 краінах, і сёння да яго ўдзельнікаў далучылася Беларусь. Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця праекта міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, цікавасць да кітайскай літаратуры ў Беларусі расце, а выпуск выдавецтвамі кніг, прысвечаных кітайскай праблематыцы, сведчыць аб існаванні ў Беларусі школы кітаістыкі. Адным з прыкметных апошніх праектаў стала серыя "Светлыя знакі: паэты Кітая", для рэалізацыі якога быў створаны міжнародны рэдакцыйны савет. Нядаўна таксама ўбачыла свет кніга "Кітайская паэзія XX стагоддзя".

Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін у сваю чаргу расказаў, што больш за 100 кніг, прадстаўленых на паліцах для беларускіх чытачоў, - класічныя творы, выданні аб культуры Паднябеснай, сучасным Кітаі. Асабліва ён рэкамендаваў звярнуць увагу на серыю кніг Сі Цзіньпіна "Аб дзяржаўным кіраванні".

Паводле слоў генеральнага дырэктара ААТ "Белкніга" Аляксандра Вашкевіча, праект будзе працаваць на працягу тыдня ў фармаце выстаўкі, а затым выданні змогуць набыць наведвальнікі магазіна. Асартымент паліц цалкам сфарміраваны кітайскім бокам.