Адрас райвыканкама: 211910, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Галоўная / Выбары-2020 / Выбары-2020. Архіў

Выбары-2020. Архіў

Аб'ява

Рэгістрацыю пратаколаў пасяджэнняў кіруючых органаў абласных і раённых арганізацыйных структур палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, сходаў працоўных калектываў або іх структурных падраздзяленняў, заяў, падпісаных грамадзянамі аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад Шаркаўшчынскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе прыёмная райвыканкама (г.п. Шаркаўшчына, вул. Камсамольская, 15, 4 паверх, кабінет №80).

Прыём дакументаў ажыццяўляецца да 17 мая 2020 года ўключна.

Час прыёму дакументаў:

Панядзелак – пятніца з 8.00. да 17.00

Перапынак на абед з 13.00 да 14.00

16 і 17 мая 2020 года (субота – нядзеля) прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца па рэжыме працы ў буднія дні.


Сумеснае пасяджэнне Прэзідыума Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў і Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні адукацыі Шаркаўшчынскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудзецца

18 мая 2020 года ў 9.00 гадзін.

Камсамольская, 15, вялікая зала пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта.

У адпаведнасці з пунктамі 8 і 9 Пастановы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 8 мая 2020 г. №13, у мэтах прафілактыкі распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі пасяджэння органаў, якія ўтвараюць тэрытарыяльныя камісіі, прэзідыумаў раённых Саветаў дэпутатаў і адпаведных выканаўчых камітэтаў - праводзяцца ў адсутнасць прадстаўнікоў палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, сродкаў масавай інфармацыі і іншых запрошаных асоб. Пры гэтым будзе праведзены поўны відэазапіс сумеснага пасяджэння Прэзідыума Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў і Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта з наступным размяшчэннем на сайце Шаркаўшчынскага райвыканкама.

Поўны відэазапіс пасяджэння можна паглядзець на YouTube-канале «Шаркаўшчынскі раён. Выбары-2020» па адрасе: hhttps://www.youtube.com/watch?v=qYPumR_oOGg&feature=youtu.be.


18 мая 2020 года адбылося сумеснае пасяджэнне Прэзідыума Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў і Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта, на якім ўтворана Шаркаўшчынская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспубліка Беларусь.

Склад Шаркаўшчынскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

Андрэева ​​Анастасія Канстанцінаўна

-

ад раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»

Більдзюга Раман Антонавіч

Бруйко Іна Нікандраўна

Гарбузаў Вячаслаў Васільевіч

-

-

-

ад раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў»

ад раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі

ад грамадзян шляхам падачы заявы

Жук Вера Барысаўна

Клiмза Валянціна Вільгельмаўна

-

-

ад раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын»

ад раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў

Матуль Юрый Часлававіч

-

ад раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»

Новікава Ганна Львоўна

-

ад грамадзян шляхам падачы заявы

Астроўская Глафіра Андрэеўна

-

ад раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў

Сініца Жанна Святаславаўна

-

ад працоўнага калектыву дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.п.Шаркаўшчына»

Трабо Алена Міхайлаўна

-

ад грамадзян шляхам падачы заявы

Чапулёнак Дыяна Уладзіміраўна

-

ад грамадзян шляхам падачы заявы

Шынкевіч Іна Мар'янаўна

-

ад раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру»

Месца знаходжання раённай камісіі: г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15, кабінет №61 (малая зала райвыканкама), тэлефон 8 (02154) 4 30 65.


19 мая 2020 года 7-45 гадзін у вялікай зале пасяджэнняў Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта адбудзецца першае арганізацыйнае пасяджэнне Шаркаўшчынскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


19 мая 2020 года адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне Шаркаўшчынскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім абраны кіруючы склад дадзенай камісіі.

Старшыня камісіі - Жук Вера Барысаўна

Намеснік старшыні камісіі - Матуль Юрый Часлававіч

Сакратар камісіі - Шынкевіч Іна Мар'янаўна

Рэжым работы Шаркаўшчынскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

Панядзелак-пятніца з 10-00 да 19-00.

Перапынак з 14-00 да 15-00.

субота з 10-00 да 14-00.

Выхадны - нядзеля.

Шаркаўшчынская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзіцца па адрасе: 211921 г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, д.15, кабінет № 61, тэлефон 4-30-65.


23 мая 2020 года ў 10-00 адбудзецца пасяджэнне Шаркаўшчынскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзгаднення ўтварэння ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўсталяванні адзінай нумарацыі ўчасткаў для галасавання па Шаркаўшчынскім раёне.


23 мая 2020 года адбылося пасяджэнне Шаркаўшчынскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзгаднення ўтварэння ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўстанаўленні адзінай нумерацыі ўчасткаў для галасавання па Шаркоўшчынскаму раёну, на якім прынята адпаведнае рашэнне.


20 чэрвеня 2020 г. у 10.00 адбудзецца пасяджэнне Шаркаўшчынскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

На парадку дня:

аб парадку адбору падпісных лістоў для праверкі і арганізацыі работы па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах;

аб узгадненні праектаў рашэнняў аб вызначэнні памяшканняў для сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты з выбаршчыкамі і перадвыбарчых сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі, месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у паведамляльным парадку, месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.


Рэгістрацыю пратаколаў пасяджэнняў кіруючых органаў абласных, раённых арганізацыйных структур, сходаў пярвічных арганізацый палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, сходаў працоўных калектываў або іх структурных падраздзяленняў, заяў, падпісаных грамадзянамі аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе прыёмная райвыканкама (г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15, 4 паверх, кабінет №80).

Прыём дакументаў ажыццяўляецца да 21 чэрвеня 2020 года ўключна.

Час прыёму дакументаў:

Панядзелак - пятніца з 8.00. да 17.00

Перапынак на абед з 13.00 да 14.00

20 і 21 чэрвеня 2020 года (субота - нядзеля) прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца па рэжыму работы ў буднія дні.


Пасяджэнне Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні стварэння ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудзецца 24 чэрвеня 2020 года 9.00 гадзін.

Месца правядзення: г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15, вялікая зала пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта.

У адпаведнасці з артыкулам 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта маюць права прысутнічаць прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій.


20 чэрвеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Шаркаўшчынскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Прыняты адпаведныя рашэнні.


26 чэрвеня 2020 г. у 17.10 адбудзецца пасяджэнне Шаркаўшчынскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

На парадку дня:

аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку прапановы аб вылучэнні кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па Шаркаўшчынскім раёне.