Адрас райвыканкама: 211910, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Галоўная / Адно акно / Адзіны тэлефонны нумар 142

Адзіны тэлефонны нумар 142

Адзіны тэлефонны нумар «аднаго акна» - 142

У Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэце функцыянуе адзіны па Рэспубліцы даведачны нумар тэлефона службы «АДНО акно».

Мэтай стварэння нумара з'яўляецца спрашчэнне грамадзянам доступу да інфармацыі аб рабоце па ажыццяўленню адміністрацыйных працэдур.

Жыхары як г.п. Шаркаўшчына, так і населеных пунктаў Шаркаўшчынскага раёна па нумары тэлефона 142 могуць звярнуцца за даведачнай інфармацыяй аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і рэжыме працы дзяржаўных органаў Шаркаўшчынскага раёна. Патэлефанаваўшы на дадзены нумар тэлефона можна даведацца час працы і прыёмныя дні кіраўніцтва Шаркаўшчынскага райвыканкама, рэжым працы, месцазнаходжанне і нумары тэлефонаў спецыялістаў, якія ажыццяўляюць прыём грамадзян па адміністрацыйных працэдурах. Гэтак жа па нумары 142 можна ўдакладніць, якія дакументы патрэбныя, каб вырашыць жыллёвыя пытанні, пытанні, звязаныя з дазволам будаўніцтва, рэканструкцыяй і прыёмкай у эксплуатацыю жылых дамоў грамадзян, пытанні апекі і папячыцельства, газіфікацыі жылых дамоў, пытанні льготнага крэдытавання.

Дадзены тэлефонны сэрвіс працуе па прынцыпе "аднаго акна", але па тэлефоне. Гэта не «гарачая лінія», а тэлефонная кансультацыя, з дапамогай якой насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна можа аператыўна атрымаць неабходную інфармацыю з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 17.00.

Таксама ў райвыканкаме дзейнічае тэлефон «гарачай лініі» 4-13-48, на які грамадзяне могуць звярнуцца па пытаннях, якія іх цікавяць, штодня з 8.00 да 17.00.