Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Адно акно / Парадак абскарджання адміністрацыйнага рашэння

Парадак абскарджання адміністрацыйнага рашэння

ПАРАДАК абскарджання АДМІНІСТРАЦЫЙНАГА РАШЭННЯ

У адпаведнасці з артыкулам 30 Закона Рэспублікі Беларусь
«Аб асновах адміністрацыйных працэдур»

грамадзянін валодае правам на абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку

ПАДАЧА АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ СКАРГІ

Адміністрацыйная скарга накіроўваецца ў вышэйстаячы дзяржаўны орган (вышэйшую арганiзацыю) альбо ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, да кампетэнцыі якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь адносіцца разгляд такіх скаргаў (далей - орган, які разглядае скаргу).

Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца пасля абскарджання такога рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку, калi iншы парадак абскарджвання не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.

У выпадку адсутнасці органа, які разглядаў скаргу, адміністрацыйнае рашэнне ўпаўнаважанага органа можа быць абскарджана непасрэдна ў суд.

Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з грамадзянскім працэсуальным або гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам.

Адміністрацыйная скарга на адміністрацыйнае рашэнне, прынятае Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэтам, яго структурнымі падраздзяленнямі, падаецца ў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт: г.Віцебск, вул.Гогаля, д.6, або ў адпаведныя аддзелы, кіраванні і камітэты Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, вышэйстаячыя ў адносінах да структурных падраздзяленняў Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта.

Тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі

У адпаведнасці з артыкулам 31 Закона Рэспублікі Беларусь
«Аб асновах адміністрацыйных працэдур»

Адміністрацыйная скарга можа быць пададзеная ў орган, які разглядае скаргу, на працягу аднаго года з дня прыняцця абскарджваемага адміністрацыйнага рашэння.

Орган, які разглядае скаргу, мае права аднавіць тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі ў выпадку пропуску такога тэрміну па ўважлівай прычыне (цяжкая хвароба, працяглая камандзіроўка і інш.).