Адрас райвыканкама: 211910, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

15 мая на тэрыторыі Віцебскай вобласці дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычнае мерапрыемства «Азбука дарожнага руху»

13.05.2020

15 мая на тэрыторыі Віцебскай вобласці Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычнае мерапрыемства «Азбука дарожнага руху» па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў, у тым ліку і з удзелам непаўналетніх.

Некалькі простых правілаў дазволяць засцерагчы сябе на дарогах, перасоўваючыся «на сваіх дваіх». Пераход дарогі дазволены толькі па пешаходным пераходзе, пераканаўшыся ў бяспецы выхаду на праезную частку. Калі усталяваны святлафор, неабходна дачакацца яго знаку.

Перавозка дзяцей у аўтамабілі патрабуе асобнай увагі. Да 5 гадоў малых, згодна з ПДР, неабходна перавозіць у дзіцячых утрымліваючых прыладах, адпаведных росце і вазе дзіцяці. З 5 да 12 гадоў - у дзіцячых утрымліваючых прыладах, а таксама ў iншых сродках (бустэрах або спецыяльных падушках для сядзення), якія дазваляюць надзейна, а галоўнае, бяспечна прышпіліць дзіцяці рамянём бяспекі. Калі рост дзіцяці перавышае 150 см ва ўзросце да 12 гадоў, то яго можна перавозіць без дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання, але з абавязкова прышпіленым рамянём бяспекі.

Мапед, скутэр або ровар - мяжа мараў многіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Кожнаму з гэтых транспартных сродкаў адпавядае свой ўзрост, з якога дазволена кіраванне імі. У жылых і пешаходных зонах па пешаходных і веласіпедных дарожках на роварах дазволена перасоўвацца ў любым узросце. Аднак выязджаць на праезную частку, якая так вабіць юных веласіпедыстаў, дазволена толькі з 14 гадоў у суправаджэнні дарослага. Для таго, каб перасесці на мапед і зусім прыйдзецца пачакаць яшчэ 2 гады, гэта значыць з 16 гадоў.

Дзеці-пешаходы, дзеці-пасажыры, дзеці-вадзіцелі, дзеці-веласіпедысты. Што аб'ядноўвае гэтыя вызначэннi? Дзеці. Нашы самыя смелыя, адчайныя і самыя безабаронныя ўдзельнікі дарожнага руху. Задача дарослых навучыць дзіця правільным, а галоўнае, бяспечным паводзінам на дарозе.

С. ШЫШКОВІЧ, Чвад ст.інспектара па АП АДАІ Шаркаўшчынскага РАУС