Адрас райвыканкама: 211910, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Аб'ява! Сумеснае пасяджэнне Прэзідыума Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў і Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні ўтварэння Шаркаўшчынскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

15.05.2020

Сумеснае пасяджэнне прэзідыума Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў і Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта па пытаннi ўтварэння Шаркаўшчынскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудзецца

18 мая 2020 года у 9.00 гадзін.

Месца правядзення: г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15, вялікая зала пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта.

У адпаведнасці з пунктамі 8 і 9 пастановы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 8 мая 2020 г. №13, у мэтах прафілактыкі распаўсюджвання каранавiруснай інфекцыі паседжанні органаў, якія ўтвараюць тэрытарыяльныя камісіі, прэзідыумаў раённых Саветаў дэпутатаў і адпаведных выканаўчых камітэтаў - праводзяцца ў адсутнасць прадстаўнікоў палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, сродкаў масавай інфармацыі і іншых запрошаных асоб. Пры гэтым будзе праведзены поўны відэазапіс сумеснага пасяджэння прэзідыума Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў і Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта з наступным размяшчэннем на сайце Шаркаўшчынскага райвыканкама. Поўны відэазапіс пасяджэння можна паглядзець на YouTube-канале «Шаркаўшчынскі раён. Выбары-2020» па адрасе: hhttps://www.youtube.com/watch?v=qYPumR_oOGg&feature=youtu.be.