Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Моладзь Шаркаўшчыны прыняла ўдзел у акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі»

21.10.2020

У рамках дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі» актывісты ГА «БРСМ» у адзiн асеннi дзень навялі парадак на тэрыторыі помніка свяшчэннамучаніку Канстанціну Жданаву. Моладзь прыбрала апалае лісце і падмяла прылеглую тэрыторыю.

Радуе, што аказанне дапамогі па аднаўленні святынь Беларусі для Шаркаўшчынскай моладзі добрая традыцыя!

- Акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі» рэалізуецца з мэтай выхавання і развіцця ў моладзі духоўна-маральных каштоўнасцяў, заснаваных на традыцыях беларускага народа. Я шчыра дзякую прадстаўнікам дзіцячай школы мастацтваў і ўсім неабыякавым, прыняўшым ўдзел у гэтай высакароднай справе, - адзначыла першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вераніка Кавалеўская.

Алена Ананіч.