Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Прэс-канферэнцыя аб новай рэдакцыі правіл аўтаперавозак пасажыраў пройдзе ў БЕЛТА 13 верасня

12.09.2018
11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя аб новай рэдакцыі Правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў пройдзе ў прэс-цэнтры БЕЛТА 13 верасня ў 12.00.

Змяненні і дапаўненні ў Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў зацверджаны пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 31 жніўня 2018 года і ўступаюць у сілу праз месяц пасля яе афіцыйнага апублікавання. Новаўвядзенні накіраваны на фарміраванне больш зразумелых умоў работы на рынку транспартных паслуг і павышэнне якасці і бяспекі перавозак. Найбольш істотныя з іх пракаменціруюць начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна і намеснік начальніка гэтага ўпраўлення Андрэй Гладкі.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (029) 645-43-38, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.