Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Школьнікі з першай школы правялі працоўную акцыю «Абеліск»

13.10.2020

Стаялі дні цёплай залатой восені. Актывісты піянерскай дружыны імя А. І. Халаева сярэдняй школы № 1 дружна выйшлі на працоўную акцыю «Абеліск».
10 кастрычніка хлопцы навялі парадак каля гісторыка-культурных помнікаў у гарпасёлку: на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, у помніка вызвалення А. І. Халаеву, а таксама каля памятных знакаў Р. С. Кудрыну і М. Н. Назарэцяну, прыбралі апалае лісце з помніка свяшчэннамучаніка К. Жданаву.
Школьнікі прыбралі вянучыя кветкі і расліны, ачысцілі прылеглыя да помнікаў клумбы, сабралі сухую траву і апалае лісце, падмялі смецце. Вынікі праведзенай работы былі бачны адразу. Своечасова прыбраная ўвосень тэрыторыя будзе глядзецца дагледжанай і вясной.
Алена Ананіч.