Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Віцебскай вобласці адкрыты дабрачынны рахунак для барацьбы з каранавірусам

06.04.2020

ККУП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу» у сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, прыняццем дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы і зніжэння распаўсюджвання ВРВІ, у тым ліку выкліканых COVID-19, адкрыў дабрачынны рахунак.

Паступаючыя на дадзены рахунак грашовыя сродкі будуць размяркоўвацца ў арганізацыі аховы здароўя для закупкі абсталявання для лабараторнай дыягностыкі COVID-19, дыягнастычных набораў, ахоўных сродкаў, лекавых прэпаратаў, а таксама на аказанне дапамогі хворым.