Адрас райвыканкама: 211910, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

З 21 па 25 мая 2020 года Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў

22.05.2020

З 21 па 25 мая 2020 года Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, які накіраваны на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам нецвярозых кіроўцаў.

Праца па прафіляктыцы дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам асоб, якія кіравалі транспартным сродкам у стане ап'янення, з'яўляецца адной з асноўных задач, пастаўленых перад падраздзяленнямі Дзяржаўтаінспекцыі. За мінулы перыяд 2020 года пад кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення АДАІ Шаркаўшчынскага РАУС прыцягнута да адказнасці 29 кіроўцаў.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення ці перадачу кіравання транспартным сродкам такой асобе, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкi (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення, кіроўца пазбаўляецца права кіравання тэрмінам на 3 гады, а таксама яму пагражае штраф ад 50 да 100 базавых велічынь. Паўторнае ж кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення або паўторная адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкi (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення прыводзіць ўжо не адміністрацыйную, а крымінальную адказнасць.

Адной з важных умоў для пераадолення здарэнняў з удзелам вадзіцеляў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення з'яўляецца фарміраванне ў грамадстве нецярпімасці да нецвярозага ваджэння, а таксама падтрымка грамадскасці ў супрацьдзеянні падобных парушэнняў.

У сувязі з чым, АДАІ Шаркаўшчынскага РАУС звяртаецца да ўсіх грамадзян з просьбай у выпадку выяўлення фактаў кіравання транспартнымі сродкамі п'янымі вадзіцелямі, паведамляць у органы ўнутраных спраў па тэлефонах 102, 41202 або 8-029-327-33-02.

Ваш званок можа выратаваць чыёсцi жыццё!

С. ШЫШКОВIЧ, чвад старэйшага інспектара па АП АДАІ Шаркаўшчынскага РАУС.