Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Квэст па дому-музею і артысты на хадулях - у Віцебску адзначаць дзень нараджэння Шагала

07.07.2020

У Віцебску сёння ў Доме-музеі Марка Шагала адзначаць дзень нараджэння мастака. Беларускі тэатр "Лялька" сумесна з Музеем Марка Шагала правядзе музейна-тэатральны вечар "З днём народзінаў, Марк!", паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

Мерапрыемства пачнецца ў 21.00. Для гасцей падрыхтавалі квэст па музейнай экспазіцыі і вулічны перформанс "Зыход", прысвечаны жыццю і творчасці найвядомага мастака з Віцебска. Публіку чакаюць нестандартныя пытанні і незвычайнае відовішча - спектакль, у якім артысты на хадулях будуць працаваць з лялькамі розных сістэм і памераў. Галоўнае, каб надвор'е не ўнесла карэктывы ў свята.

Марк Шагал - сусветна вядомы мастак, нарадзіўся ў Віцебску. Акрамя графікі і жывапісу, займаўся сцэнаграфіяй. Таксама Шагал распісаў плафон парыжскай Оперы Гарнье. Майстар - адзін з самых вядомых прадстаўнікоў мастацкага авангарда XX стагоддзя. У Віцебску знаходзяцца Дом-музей і Арт-цэнтр Марка Шагала. У горадзе праводзяцца Шагалаўскі чытання і пленэры. У 2018 годзе ў старадаўнім будынку пасля рэканструкцыі адкрылі Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Навучальную ўстанову больш за 100 гадоў таму стварыў Шагал.