Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Пленэр, кірмаш і конкурс майстроў пройдуць на «Славянскім базары»

26.06.2020

У час Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдуць пленэры дэкаратыўнага жывапісу, конкурс майстроў і традыцыйны кірмаш, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

З 16 па 19 ліпеня ў Віцебску пройдуць пленэр майстроў народных мастацкіх рамёстваў па дэкаратыўным жывапісе "Райскі сад", які прысвечаны 100-годдзю віцебскай мастачкі Марыі Ларынай. Таксама чакаецца штогадовы кірмаш рамёстваў "Горад майстроў". На працягу двух дзён гасцей фестывальнага горада чакае таксама конкурс майстроў традыцыйнага і сучаснага мастацкага роспісу "Фарбы нябёс".

XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 16 па 20 ліпеня. На яго мерапрыемствы прададзена больш за 15 тыс. білетаў. Пандэмія скарэкціравала афішу форуму, у бягучым годзе не будзе сольных канцэртаў.