Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Таццяны 25 студзеня змогуць бясплатна наведаць канцэрт віцебскай філармоніі

16.01.2020

Віцебская абласная філармонія падрыхтавала 25 студзеня для Таццян сюрпрыз: жанчыны з такім імем змогуць наведаць канцэрт бясплатна, паведаміла БЕЛТА рэдактар філармоніі Вікторыя Авік.

Таццянін дзень у Віцебску пройдзе пад гукі цымбалаў салісткі абласной філармоніі Таццяны Моўлі. У канцэртнай праграме Around the world прымуць таксама ўдзел Алена Гракава, Леанід Кажарскі і Таццяна Шахрай. "Увечары 25 студзеня выканаўцы адправяць слухачоў у кругасветнае музычнае падарожжа. Пранізлівая, чуллівая мелодыя "Лібертанга" Астара П'яцолы перадасць атмасферу паўднёвай аргенцінскай ночы. Яркі і эмацыянальны танец "Даўлуры" ў апрацоўцы Мікалая Нарыманідзэ азнаёміць з нацыянальным мастацтвам грузінскага народа. Жыццярадасныя "Карцінкі Кубы" Барыса Векслера намалююць для віцебскай публікі трапічны рай Вострава Свабоды", - адзначыла Вікторыя Авік.

Атрымаць асалоду ад лепшых мелодый з розных куткоў свету віцебскія Таццяны змогуць бясплатна пры прад'яўленні дакумента, што засведчвае асобу. Колькасць "імянных" білетаў абмежавана.