Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Цэнтры народнай творчасці Віцебска і Смаленска падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

04.04.2019

Цэнтры народнай творчасці Віцебска і Смаленска падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

Дакумент, падпісаны 2 красавіка ў Віцебску кіраўнікамі дзвюх устаноў культуры тэрмінам на пяць гадоў, прадугледжвае правядзенне абменных выставак, сумесных навукова-практычных канферэнцый, розных творчых праектаў, удзел у значных культурных падзеях рэгіёнаў, аб'яднанне намаганняў па рэканструкцыі народнага строю і іншых напрамках дзейнасці.

Важнай часткай мерапрыемства, прымеркаванага да святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, стала адкрыццё выстаўкі смаленскіх майстроў у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. У экспазіцыю "Майстэрства на ўсе часы" ўвайшло каля 70 работ, прысвечаных Смаленску. Шырока прадстаўлены разьба па дрэве, лозапляценне, мастацкія вырабы з бяросты, аўтэнтычныя рушнікі, кераміка з фондаў Смаленскага музея-запаведніка, у тым ліку свістулькі і артэфакты, знойдзеныя ў час раскопак. "Стылі вырабу работ маюць яркія адметныя рысы, таму знаёмства з гэтай выстаўкай будзе цікава як шырокаму гледачу, так і майстрам народнай творчасці", - адзначылі ў цэнтры.

Наведаць выстаўку можна да 22 красавіка.

Новости Беларуси (БЕЛТА)