Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

У Віцебскай вобласці больш за ўсё ўдзельнікаў збяруць алімпіяды па замежных мовах і матэматыцы

13.01.2020

Удзельнікамі трэцяга (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у Віцебскай вобласці 13-17 студзеня стануць больш за 1 тыс. навучэнцаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Алена Багдановіч.

Веды па 18 вучэбных прадметах прадэманструюць хлопцы з раёнаў вобласці і Віцебска. У большасці дысцыплін навучэнцам трэба будзе выканаць тэарэтычны і практычны этапы.

Пляцоўкі для інтэлектуальных спаборніцтваў прадаставiлі навучальныя ўстановы Віцебска, Полацка (па беларускай мове і літаратуры) і Оршы (па матэматыцы і рускай мове і літаратуры). Практычныя туры па біялогіі, геаграфіі і інфарматыцы арганізуюць на базе Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П. М. Машэрава, хіміі - у Віцебскім дзяржаўным медуніверсітэце.

"Усяго ў абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды возьмуць удзел больш за 1 тыс. чалавек. Найбольшая колькасць удзельнікаў заяўлена па замежных мовах (164) і матэматыцы (112)", - удакладніла Алена Багдановіч.

На вясновых канікулах паўночны рэгіён прыме ўдзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы ў Віцебску і матэматыцы ў Оршы.