Адрас райвыканкама: 211910, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Беларусь у I квартале знізіла экспарт тавараў і паслуг на 11,3 працэнта да $8,7 млрд

12.05.2020

Беларусь у студзені - сакавіку 2020 года знізіла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га на 11,3 працэнта да $8,665 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг за I квартал склаў $16,833 млрд, што на 11,7 працэнта менш, чым за аналагічны перыяд 2019 года. У тым ліку імпарт склаў $8,167 млрд (зніжэнне на 12,1 працэнта). Дадатнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі склала $498 млн (у I квартале 2019-га дадатнае сальда было $481,8 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў скараціўся на 14,7 працэнта да $13,461 млрд. Экспарт тавараў зменшыўся на 15,8 працэнта да $6,459 млрд, імпарт - на 13,7 працэнта да $7,002 млрд. Сальда склалася адмоўным у памеры $543,1 млн (у I квартале 2019 года сальда было таксама адмоўным і складала $439 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг вырас на 3 працэнты да $3,371 млрд. Экспарт паслуг паказаў рост на 5,2 працэнта да $2,206 млрд, імпарт паслуг знізіўся на 0,9 працэнта да $1,165 млрд. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатным у памеры $1,041 млрд (у I квартале дадатнае сальда складала $920,8 млн).