Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

У Беларусі засталося ўбраць 2,5 працэнта плошчаў збожжавых

28.08.2019

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі (акрамя кукурузы) убраны больш як з 2 млн га, што складае 97,5 працэнта запланаваных да ўборкі плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Беларускія аграрыі намалацілі 6,44 млн т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць - 31,2 ц/га (на аналагічную дату ў 2018 годзе - 26,4 ц/га).

Самы вялікі намалот у Мінскай вобласці - 1 млн 690,6 тыс. т збожжа. У Брэсцкай вобласці намалочана амаль 1,2 млн т збожжа, Гродзенскай - больш за 1,18 млн т, Віцебскай - 917,1 тыс. т, Магілёўскай - 768,1 тыс. т, Гомельскай - 679,2 тыс. т.

План паставак збожжа ў лік дзяржзаказу на 28 жніўня выкананы на 89,9 працэнта (пастаўлена 732,3 тыс. т).

НАВIНЫ БЕЛАРУСI