Адрас райвыканкама: 211910, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Галоўная / Адно акно / Унясенне платы за ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур

Унясенне платы за ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур

УНЯСЕННЕ ПЛАТЫ, ЯКАЯ ПАТРАБУЕЦЦА ПРЫ АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР

У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона аб асновах адміністрацыйных працэдур грамадзянін разам з заявай павінен прадаставіць дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы, якая патрабуецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, за выдачу запытаных сектарам па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама дакументаў і (або) звестак, калі за іх выдачу заканадаўствам прадугледжана такая плата і грамадзянін не прадставіў такія дакументы і (або) звесткі самастойна.

Дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы, якая патрабуецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, не прад яўляецца, калі такая плата ўнесена зацікаўленнай асобай, з дапамогай выкарыстання аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы.

Звесткі аб аплатных рэквізітах для ўнясення адпаведнай аплаты або квітанцыю на ўнясенне платы за выдачу адпаведных запытаных дакументаў і (або) звестак можна атрымаць у спецыялістаў сектара па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
устаноў, у якіх можна зрабіць аплату за ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур:

Цэнтр банкаўскіх паслуг №224 філіяла №216
ААТ СБ «Беларусбанк» у г.п. Шаркаўшчына
(г.п. Шаркаўшчына, вул. Камсамольская, 2)

штодня з 9.00 да 18.00, без перапынку на абед;
у суботу з 9.00 да 14.00, без перапынку на абед;
нядзеля, святочныя дні - выхадныя

Цэнтр банкаўскіх паслуг №243 у г.п. Шаркаўшчына рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці аддзялення ААТ "Белаграпрамбанк"
(г.п. Шаркаўшчына, вул. Маякоўскага, 6)

Рэжым працы з кліентамі:
- фізічнымі асобамі: штодня з 9.30 да 17.30, без перапынку на абед
- юрыдычнымі асобамі: штодня з 9.30 да 15.30, абедзенны перапынак з 12.30 да 13.15;
у суботу з 9.00 да 13.00, абедзенны перапынак з 11.40 да 12.00;
нядзеля, святочныя дні - выхадныя

Участак паштовай сувязі Шаркаўшчына Глыбоцкага рэгіянальнага раённага вузла паштовай сувязі
(г.п. Шаркаўшчына, вул. Камсамольская, 6)

штодня з 8.00 да 18.00, без перапынку на абед
у суботу з 8.00 да 15.00, без перапынку на абед,
нядзеля, святочныя дни – выходныя

Калі не прадстаўлены дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якiя прадстаўляюцца грамадзянамі, у тым ліку дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (за выключэннем выпадку ўнясення платы праз выкарыстанне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы), які неабходны пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, за выдачу запытаных сектарам па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама дакументаў і (або) звестак, калі за іх выдачу заканадаўствам прадугледжана такая плата і грамадзянін не прадставіў такія дакументы і (або) звесткі самастойна, у адпаведнасці з артыкулам 17 Закона аб асновах адміністрацыйных працэдур сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама адмаўляе ў прыняцці такой заявы грамадзяніна.

Аплатныя рэквізіты для ўнясення платы:

РУП «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» Глыбоцкі філіял Шаркаўшчынскага бюро
Разліковы рахунак BY41BAPB30124706811320000000

Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
УНП 300594330
Разліковы рахунак BY81AKBB36003300040000000000
Банкаўскія дадзеныя: ААТ «АСБ Беларусбанк»