Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Социальная сфера / Культура / Год книги в Шарковщинском районе / Літаратурна-музычнае аб’яднанне “Світанак”

Літаратурна-музычнае аб’яднанне “Світанак”

Дзейнасць літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”

Народнае літаратурна-музычнае аб’яднанне “Світанак” створана пры раённым Доме культуры ў 1992 годзе. У кастрычніку 2002 года аб’яднанне атрымала званне “Самадзейны народны калектыў”. Нязменным кіраўніком на працягу ўсяго гэтага перыяду з’яўляецца Кацярына Мар’янаўна Сосна – Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза журналістаў Беларусі. З 2006 года Кацярына Сосна і Міледзі Кукуць – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Члены калектыва ўдзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах як усім калектывам, так і індывідуальна. Эдвард Вялічка прымаў актыўны ўдзел у правядзенні раённых свят і ў выездах за межы раёна, у прыватнасці з ансамблем “Каліна” Васюкоўскага СДК. Неаднаразова спявала на раённай сцэне РДК Ала Міхайлава. Кацярына Сосна і Надзея Паляк чыталі вершы ў раённым цэнтры рамёстваў у час правядзення свята “Ледзі, якой за…” У чытальнай зале раённай бібліятэкі праведзены літаратурны вечар Таццяны Еўдаковай “Музыка маёй душы”. У дзень медыцынскага работніка ў раённай бальніцы Ала Міхайлава прымала ўдзел у канцэрце “Дапамажы сэрцу”.

На сцэне раённага Дома культуры адбыўся творчы вечар-прэзентацыя Віктара Лагуна па яго кнізе “На палатне жыцця”.

У дзень Яблычнага Спасу “світанкаўцы” актыўна выступалі на летняй сцэне дома-музея І.П.Сікоры ў Малых Алашках.

У Вялікасельскай школе-сад удзельнікі аб’яднання правялі з вучнямі і настаўнікамі творчы вечар “Я мову родную люблю”.

Значнымі былі мерапрыемствы, праведзеныя з творчымі калектывамі “Сустрэчы для душы” у горадзе Глыбокім, у Язна “Вера. Надзея. Любоў”.

Напярэдадні Новага года Кацярына Сосна прымала ўдзел у творчым вечары – “Калядная кветка”, які праводзіўся ў раённым цэнтры рамёстваў. Яна чытала ўласныя вершы.

Таццяна Еўдакова прымала ўдзел у свяце ў горадзе Браславе, якое было прыўрочана Дню беларускага пісьменства. Кіраўнік аб’яднання Кацярына Сосна прысутнічала на Дні беларускага пісьменства, які праходзіў у Ганцавічах, Паставах, Смаргоні, Хойніках, удзельнічала ў рабоце першага і другога з’езда пісьменнікаў Беларусі ў горадзе Мінску. Аўтары “Світанка” друкаваліся ў раённых газетах “Кліч Радзімы”, “Браслаўская звязда”, “Міёрскія навіны”, а таксама абласных – “Народнае слова”, “Віцебскі рабочы”.

Таццяна Еўдакова і Надзея Паляк друкаваліся ў газеце “Друг пенсионера”. У часопісах “Родная прырода” і “Нёман” апублікаваныя вершы Кацярыны Сосна.

Кацярына Сосна напісала 17 песень на музыку Міколы Яцкова, Валянціны Шчэнавай, Валерыя Кішко, Таісіі Шабан. Песня “Мая Шаркоўшчына” з’яўляецца прызёрам абласнога конкурсу аўтарскай песні. Міледзі Кукуць напісаў песню для раённага хора “Шаркаўшчынскі край”. Уладальніцай “Сярэбранага пяра” стала Таццяна Еўдакова, “Бронзавага пяра” – Кацярына Сосна ў рэспубліканскім альманаху “Гоман” у 2007 годзе.


 

 

 

 

Удзельнікі народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”


п/п

Прозвішчы і ініцыялы

Асноўная пасада

Займаемая пасада ў калектыве

1

Ардынская Людміла Іванаўна

песіянерка

паэтка

2

Вялічка Эдвард Эдвардавіч

дырэктар райгаза

паэт-гумарыст

3

Дземідовіч Ігар Славаміравіч

настаўнік

паэт-бард

4

Еўдакова Таццяна Несцераўна

пенсіянерка

паэтка, сцэнарыст, член актыву

5

Кукуць Міледзі Мікалаевіч

пенсіянер

паэт, член актыву

6

Клімза Святлана

вучаніца

паэтка

7

Кобелеў Сяргей Уладзіміравіч

работнік бібліятэкі

музыкант

8

Лагун Віктар Ільіч

галоўны інжынер раёна электрасетак

паэт, член актыву

9

Лабачэўская Людміла Мікалаеўна

прадпрымальнік

паэтка

10

Лаўрыновіч Дыяна

вучаніца

паэтка

11

Міхайлава Ала Уладзіміраўна

выкладчыца школы мастацтваў

спявачка

12

Паляк Надзея Васільеўна

пенсіянерка

паэтка, рэдактар, член актыву

13

Сосна Кацярына Мар’янаўна

журналіст, рэдакцыя райгазеты

паэтка, кіраўнік аб’яднання

14

Сікора Галіна Іванаўна

пенсіянерка

паэтка

15

Тарбецкая Ірына Аляксандраўна

настаўніца

пісьменніца

Калектыўныя зборнікі “Світанка”