Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  

Ларыса Іванаўна Шпак узгадвае імёны баявых таварышаў свайго мужа-франтавіка

17.02.2015
Вялікая Айчынная вайна пакінула свій трагічны адбітак на лёс жыхаркі аграгарадка Радзюкі Ларысу Іванаўну Шпак. У барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі загінула многа яе сяброў, знаёмых, аднавяскоўцаў. У кровапралітных баях за вызваленне Будапешта (Венгрыя) 23 студзеня 1944 года смерцю храбрых загінуў яе тата Іван Іванавіч Кожан. Змагаўся з ворагам на франтах Вялікай Айчыннай і муж Ларысы Іванаўны — Афінаген Аляксандравіч Шпак. Калі пачалася вайна, Афінаген Аляксандравіч працаваў у Мінскай вобласці. Без прамаруджвання запісаўся ў ліку першых добраахвотнікаў для адпраўкі на фронт і барацьбы з ворагам. З кастрычніка 1941 года ваяваў у званні сяржанта 46 аддзельнай брыгады. Змагаўся з гітлераўцамі пад Масквой у якасці мінамётчыка. У маі 1943 года вайсковым камандаваннем накіраваны на вучобу ў Чалябінскае танкавае вучылішча, пасля заканчэння якога Афінаген Аляксандравіч ваяваў у складзе 28 Гвардзейскага Крыварожскага палка 1-га Украінскага фронта. У баях за Жытомір, Львоў (Украіна), Пшэмсь, Лодзь (Польшча) камандаваў гарматай танка “ІС” (“Іосіф Сталін”). За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецкай танкавай дывізіі, Афінаген Аляксандравіч узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў. Баі ішлі ў верасні 1944 года пад горадам Кельцэ (Польшча). Тады ж ён быў паранены, а далейшую службу праходзіў у ваенным аддзеле КДБ. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны Афінаген Аляксандравіч працаваў на розных пасадах у нашым раёне, разам з іншымі аднаўляў разбураную гаспадарку. Гартаючы некаторыя дакументы ваеннай пары свайго мужа, Ларыса Іванаўна знайшла лісты з абрывістымі запісамі, ў якіх Афінаген Аляксандравіч з сяброўскай цеплынёй успамінае імёны сваіх баявых таварышаў-франтавікоў. Гэта танкісты Аляксандр Ільіч Рыжкоў са Сталінграда, 1919 года нараджэння, Іван Фёдаравіч Дземчанка з Харкаўскай вобласці, 1925 года нараджэння, Аляксандр Шляхціч з Куйбышава (зараз Самара), 1924 года нараджэння, камандзір палка Чыкін з Саратава, а таксама сувязісты І. Вятроў, Фёдар Чарапанаў, Маслякоў. Ларыса Іванаўна спадзяецца, што родныя гэтых ваеннаслужачых змогуць прачытаць імёны сваіх дзядоў і прадзедаў, якія змагаліся з ворагам разам з яе мужам Афінагенам Аляксандравічам, каб потым устанавіць кантакт паміж сабой праз 70 гадоў, якія нас аддзяляюць ад заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. 
Сяргей РАЙЧОНАК.