Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  

У раёне праходзіць уручэнне юбілейных медалёў

26.02.2015
У рамках святкавання 70-годдзя Перамогі ў нашым раёне вялікая ўвага надаецца ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання ў гады вайны. Сем’і некаторых вязняў наведалі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вера Барысаўна Жук, старшыня раённага Савета ветэранаў Галіна Мікалаеўна Філатава, камісар райваенкамата Андрэй Вітольдавіч Дубовік. Юрый Анатольевіч Васілеўскі ўручыў юбілейныя медалі «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг» Галіне Іпалітаўне Верташонак, Ніне Міхайлаўне Русачонак, Яніне Антонаўне Буртовіч. Госці пажадалі пажылым людзям, лёс якіх закранула ваеннае ліхалецце, моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

 


Сяргей ВЫСОЦКІ.