Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  

На ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня выратавальніка ў Шаркаўшчыскім РАНС адзначылі лепшых супрацоўнікаў

23.01.2019

Напярэдадні Дня выратавальніка ў Шаркаўшчынскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях узнагародзілі лепшых па выніках мінулага года. Загадам міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь нагрудны знак “Выдатнік” уручаны начальніку ПАВП № 12 в. Варонка Ігару Кавалеўскаму. Медалём “100 год савецкай пажарнай ахове” ўзнагароджаны першы намеснік начальніка РАНС Іван Пальчэх, старшы інжынер РАНС Мікалай Маркушонак, камандзір аддзялення ПАВЧ № 1 г. п. Шаркаўшчына Яўгеній Ерашонак, старшы пажарны ПАВЧ № 1 г. п. Шаркаўшчына Аляксандр Прыстаўка, дыспетчар цэнтральнага аператыўнага кіравання Іван Буйчонак. Нагрудны юбілейны знак “15 год Беларускай грамадскай арганізацыі “Выратавальнік” уручаны камандзіру аддзялення ПАВП № 12 в. Варонка Аляксандру Дземідовічу і вадзіцелю ПАВП № 13 аг. Лужкі Дзмітрыю Крыўка.

Сяргей РАЙЧОНАК.