Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

21 чэрвеня ля помніка загінуўшым воінам адбыўся мітынг, шаркаўчане ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

24.06.2019

У гарадскім пасёлку адбыўся мітынг-рэквіем, прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны. Дэлегацыі арганізацый і прадпрыемстваў раёна разам з кіраўніцтвам сабраліся на цэнтральнай плошчы нашага гарадскога пасёлка, каб у чарговы раз аддаць даніну памяці салдатам мінулай вайны, ускласці вянкі і кветкі да помніка загінуўшым воінам.

- Мы заўсёды будзем памятаць дату 22 чэрвеня 1941 года. Яна дапамагае ўсім нам усвядоміць каштоўнасць чалавечага жыцця, прымушае берагчы мір, - адзначылі падчас свайго выступлення старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец і першы сакратар раённага камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Міхаіл Часлававіч Пугаўка. Сапраўды, перамога была заваявана надзвычай высокай цаной. А ад сумнай даты 22 чэрвеня Дзень Перамогі аддзялілі аж 1418 дзён і начэй мужнасці, надзей і незаменных страт. Менавіта столькі доўжылася Вялікая Айчынная вайна. Таму вечная памяць — гэта самае малое, чым мы можам аддзячыць пакаленню, якое здабывала для нас Перамогу.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.