Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

23 чэрвеня Шаркаўшчынскі раён наведала міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Анатольеўна Касцевіч

26.06.2017

23 чэрвеня Шаркаўшчынскі раён наведала міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Анатольеўна Касцевіч. Разам са старшынёй камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Мікалаевічам Хрыстафоравым яна прыняла ўдзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.

У холе райвыканкама была арганізавана выстава, якая знаёміла з вынікамі работы тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна.
Падчас візіту міністр азнаёмілася з сітуацыяй па працоўнай занятасці насельніцтва ў нашым раёне, наведала шэраг аб’ектаў сацыяльнай сферы.

Андрэй БУРЭЦ, фота Алены АНАНІЧ.