Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

5 снежня раённая газета “Кліч Радзімы” святкуе 75-годдзе з дня выхаду першага нумара газеты

05.12.2019

Па добрай традыцыі напрыканцы каляндарнага года, 5 снежня,  калектыў раённай газеты “Кліч Радзімы” святкуе дзень нараджэння свайго выдання. І ў гэты святочны дзень атрымоўвае шматлікія віншаванні.

Паважаныя сябры!
Віншую калектыў рэдакцыі з 75-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.
Ваша выданне, якое ўбачыла свет у год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, мае слаўную гісторыю, традыцыі, свой стыль.
У цяжкі пасляваенны час газета называлася «Сялянскай праўдай», затым — «Калгасным шляхам». На яе старонках заўседы ўзнімаліся асвятляліся і найбольш вострыя праблемы і актуальныя тэмы, што хвалююць жыхароў Шаркаўшчыны.
Сёння «Кліч Радзімы» — крыніца актуальных навін і каментарыяў, рэпартажаў пра самыя важныя падзеі раёна, вобласці, краіны. Выданне займае актыўную пазіцыю ў пытаннях асвятлення жыцця грамадства, захоўваючы беражлівыя адносіны да слова, уменне разглядзець у штодзеннай інфармацыі імклівы рух жыцця.
Асаблівае значэнне мае сацыяльная накіраванасць вашых матэрыялаў. Праблемы эканомікі, павышэння эфектыўнасці вытворчасці, адукацыі, аховы здароўя, патрыятычнага выхавання, папулярызацыя сямейных каштоўнасцей, беражлівых адносін да зямлі разглядаюцца ўдумліва, з любоўю да роднага краю, з павагай да землякоў.
Працавітасць і прафесіяналізм супрацоўнікаў даюць магчымасць займаць выданню значнае месца ў інфармацыйнай прасторы Віцебшчыны.
Дзякуй вам за нястомную працу, за праўдзівае і своечасовае асвятленне жыцця рэгіёну, суайчыннікаў. Упэўнены, што і надалей вы будзеце разам ісці ў нагу з часам, застаючыся патрыётамі нашай Айчыны, сваёй малой радзімы.
Жадаю вам новых выдатных творчых дасягненняў, добрага здароўя, дабрабыту, адданасці чытачоў.
Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
5 снежня 2019 года.

                                                 ******

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны рэдакцыі, аўтары і чытачы раённай газеты “Кліч Радзімы”!

          Прыміце самыя шчырыя віншаванні з 75-годдзем выхаду ў свет першага нумара газеты!
Тры чвэрці веку “Кліч Радзімы” з’яўляецца выданнем, якое ўсебакова адлюстроўвае эканамічнае, грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Шаркаўшчынскага раёна.
Для чытачоў газета стала цікавым субяседнікам і дарадцам, з якім прафесійна і зацікаўлена можна абмеркаваць самыя актуальныя тэмы. “Кліч Радзімы” вядзе з кожным з нас шчырую размову не толькі пра надзённае, але і пра заўтрашні дзень роднага краю, спрыяе захаванню духоўнай спадчыны, умацаванню сям’і, ушаноўвае руплівых працаўнікоў, падтрымлівае маладыя таленты.
Паважаны калектыў рэдакцыі! Мы высока цэнім вашу карпатлівую творчую працу і перакананы, што і ў далейшым газета будзе радаваць сваіх чытачоў цікавымі публікацыямі.
З нагоды адметнага юбілею жадаем вам, шаноўныя сябры, далейшага творчага і прафесійнага росту, аператыўнага пошуку актуальных тэм і адметных людзей, зычым вострага пяра, а кожнаму асабіста — моцнага здароўя, бадзёрасці духу, дабрабыту, шчасця і жыццёвай энергіі.

Д.Ламака, старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
У.Шпец, старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў