Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі

26.11.2019

У лістападзе адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Удзел у рабоце канферэнцыі прынялі старшыня Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Валерый Віктаравіч Кунашка, намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін.

Са справаздачай аб рабоце Шаркаўшчынскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за перыяд з 26 лістапада 2014 года па 5 лістапада 2019 года выступіла яго старшыня Наталля Іванаўна Баговіч.

У другой частцы пасяджэння на галасаванне былі пастаўлены пытанні з прапановамі аб выбранні старшыні, яго намесніка, старшыні рэвізійнай камісіі, казначэя і іншых органаў райкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Аднагалосна старшынёй арганізацыі выбралі Алесю Уладзіміраўну Грыдзюшка. Яе намеснікам выбрана Наталля Мікалаеўна Пастушкова.

З выбраннем на пасаду старшыні раённай арганізацыі Алесю Уладзіміраўну павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін, пасля чаго яна ўрачыста дала прысягу прафсаюзнага лідара.

Падводзячы вынікі справаздачна-выбарнай канфенцыі, Валерый Віктаравіч Кунашка падкрэсліў важнасць і актуальнасць работы, якая праводзіцца прафсаюзамі. Яна накіравана на аброну правоў і інтарэсаў работнікаў. Затым Валерый Віктаравіч выканаў прыемную місію, уручыў Падзячны ліст Наталлі Іванаўне Баговіч з подпісам старшыні Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскай патрыятычнай акцыі ФПБ “Мы—разам!” Падзякамі старшыні абласной прафсаюзнай арганізацыі Валерый Віктаравіч адзначыў плённую працу старшыні рэвізійнай камісіі Наталлі Мікалаеўны Кудрыной і старшыні пярвічкі СШ №2 Аксаны Леанідаўны Цярэшка.

Сяргей РАЙЧОНАК.