Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Адбыўся раённы этап абласнога агляду-конкурсу піянерскіх агітбрыгад “Запалі агонь дабрыні”

09.04.2018

Конкурс, прымеркаваны да 95-годдзя піянерскага і 100-годдзя камсамольскага руху, дазволіў не толькі даведацца, наколькі артыстычнай і крэатыўнай з’яўляецца шаркаўшчынская моладзь, але і дапамог выявіць яркія старонкі сучаснага піянерскага жыцця.

У гэтым годзе ўдзел у аглядзе- конкурсе прынялі 6 школьных агітбрыгад – вучні Германавіцкай, Іёдскай, Лужкаўскакй сярэдніх школ, Шаркаўшчынскай СШ № 1 і №2 а таксама Радзюкоўскай базавай школы. Усе яны прадстаўлялі свае выступленні ў намінацыі “4G:БРПА – БРСМ – новы фармат узаемадзеяння».

Дзеці выступілі цікава і ярка і прадэманстравалі пры гэтым павагу да гісторыі і любоў да сваёй роднай краіны, значнасаць шаркаўшчынскага краю ў жыцці сучаснай моладзі. Арыгінальна ўдзельнікі агітбрыгад прадставілі і сваю дзейнасць у піянерскіх дружынах, падкрэслілі моладзевую пераемнасць “піянер – член БРСМ”.

Па выніках усіх выступленняў перамагла агітбрыгада Шаркаўшчынскай сярэдняй школы №2. 2 месца ў раённым аглядзе-конкурсе піянерскіх агітбрыгад заваявала каманда Германавіцкай СШ, 3-е — раздзялілі паміж сабой Лужкаўская сярэдняя і Радзюкоўская базавая школы.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.