Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Адкрыўся Цэнтр навучання і развіцця

19.09.2016

Напачатку новага навучальнага года ў Александроўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў адкрыўся Цэнтр навучання і развіцця. 8 незвычайных вучняў (4 мужчыны і 4 жанчыны) селі за школьныя парты і пачалі праходзіць спецыяльны курс навучання ў рамках рэалізацыі праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Беларусь на шляху дэінстытуалізацыі". Стварэнне адукацыйнай прасторы для людзей (18+ з захворваннямі інтэлекту) пры фінансавай падтрымцы Фонду Дэмакратыі ААН, які рэалізуе Міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Голас сэрца". Падобныя цэнтры навучання і развіцця напачатку бягучага навучальнага года з'явіліся ў 47 інтэрнатах Рэспублікі Беларусь. Іх асноўная мэта – дапамагчы падрыхтавацца людзям з нескладанымі формамі псіхічных захворванняў да жыцця ў грамадстве, самастойна або ў суправаджэнні іншых людзей. У Александроўскім доме-інтэрнаце Цэнтр навучання і развіцця прадстаўлены светлым і ўтульным класам, у якім заняткі з вучнямі праводзіць настаўніца Тамара Іванаўна Кавалёнак. Для новага вучэбнага класа міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Голас сэрца" прадаставіла неабходнае камп'ютарнае абсталяванне, мэблю, канцылярскія тавары, падручнікі і метадычную літаратуру на агульную суму 2201, 01 беларускіх рублёў. Шафу для адзення і камп'ютарны стол для наведвальнікаў цэнтра супрацоўнікі дома-інтэрната зрабілі самі, пры гэтым мэбля, змайстраваная ў доме-інтэрнаце, нічым не саступае фабрычнай і мае сучасны, прывабны знешні выгляд. згодна з адукацыйнай праграмай, якая разлічана на 4 месяцы, працэс вучобы ажыццяўляецца ў 5 накірунках: "Азбука для дарослых", "Практычная матэматыка", "Самастойнасць у бытавых умовах", "Чалавек і свет", "Эмоцыі. Сітуацыйныя паводзіны".

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ