Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Аднымі з першых у раёне пасяўную распачалі ў ААТ «Жвіранка»

04.04.2019

У аграрыяў Шаркаўшчынскага раёна пачалася адна з самых адказных кампаній — вясенняя пасяўная. Усе раёны вобласці прыступілі да сяўбы яравых культур. 27 сакавіка, як толькі дазволіла надвор’е, выехала першая сеялка на палеткі ў ААТ “Жвіранка”. У апошнія дні сакавіка тут пачалі сеяць шматгадовыя травы. 1 красавіка на 70-гектарнай плошчы загарнулі ў глебу насенне аўса.

Пры ўсіх складанасцях, з якімі сутыкаюцца амаль усе гаспадаркі не толькі нашага раёна, але і Віцебшчыны, у “Жвіранцы” стараюцца выконваць усе запланаваныя работы ў тэрмін. За зіму тут закупілі патрэбныя запасныя часткі, расходныя матэрыялы да тэхнікі, каб як след падрыхтаваць кожны трактар, прычапны інвентар да яго і вывесці тэхніку ў поле вясной.

Сёлета яравы клін па гаспадарцы павінен скласці 1.963 гектары. Плануем пасеяць 1.069 га яравых зерневых культур, 500 — кукурузы, 212 — рапсу. Старт пасяўной дадзены. У добры шлях, сейбіты “Жвіранкі”!

Сяргей РАЙЧОНАК.