Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва

20.10.2017

19 кастрычніка прайшоў чарговы адзіны дзень інфармавання насельніцтва, тэмай якога стала “Ахова мацярынства і дзяцінства ў Беларусі — важнейшы прыярытэт дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі”. Інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе кіраўніка спраў раённага выканаўчага камітэта Вольгі Аляксандраўны Малюгінай, галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Станіслава Тадэвушавіча Стомы, загадчыка сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнэсу ЦБУ № 224 філіяла № 216 ААТ “ААБ Беларусбанк” Анны Львоўны Новікавай сустрэлася з працоўным калектывам раёна электрычных сетак.

Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы С. Т. Стома паведаміў прысутным пра медыцынскае абслугоўванне ва ўстановах аховы здароўя, метады лячэння захворванняў.

Загадчык сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнэсу ЦБУ № 224 філіяла № 216 ААТ “ААБ Беларусбанк” А. Л. Новікава ў сваім выступленні падрабязна расказала пра сучасныя паслугі, якія прадастаўляе банкаўская ўстанова сваім кліентам.

У час сумеснай гутаркі прысутныя задавалі пытанні, на якія прадстаўнікі інфармацыйна-прапагандысцкай групы давалі адказы.

Сяргей РАЙЧОНАК.