Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў у Шаркаўшчынскім раёне

17.10.2019

Пра ролю інстытута парламентарызма ў станаўленні і развіцці беларускай дзяржаўнасці, структуру беларускага Парламента, парадак выбараў дэпутатаў і іншае ішла гаворка ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі падчас правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва 17 кастрычніка.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе старшыні раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака, кіраўніка справамі райвыканкама В.А.Малюгінай, начальніка РАУС С.А.Арэшкава і галоўнага ўрача Шаркаўшчынскай ЦРБ С.Т.Стомы сустрэлася з працоўнымі калектывамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і ПМК-68.

Як агучыў кіраўнік раёна Дзмітрый Міхайлавіч Ламака, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2019 года №294 на 17 лістапада назначаны выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Таксама згодна Указу кіраўніка краіны ад 5 жніўня 2019 года №293 назначаны выбары ў Савет Рэспублікі. Яны пройдуць 7 лістапада сёлетняга года.

Прававую аснову дзейнасці Парламента складаюць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і іншыя нарматыўна-прававыя дакументы. Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь складаецца з двух палат — Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Тэрмін паўнамоцтваў Парламента — чатыры гады.

Асноўным накірункам дзейнасці парламентарыяў з’яўляецца прыняцце законаў. У адпаведнасці з Канстытуцыяй права заканадаўчай ініцыятывы належаць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, Савету Рэспублікі, Ураду, а таксама грамадзянам, якія валодаюць выбарчым правам, у колькасці не менш 50 тысяч чалавек і рэалізуецца шляхам унясення ў Палату прадстаўнікоў праектаў законаў.

Напрыканцы сустрэчы кіраўнік раёна і члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы адказалі на пытанні, якія задавалі прысутныя.

Сяргей РАЙЧОНАК.