Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў ва УКП ЖКГ Шаркаўшчынскага раёна

17.11.2017

Яго тэмай стала “Развіццё ў Рэспубліцы Беларусь прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванне дзелавой актыўнасці”. Інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе старшыні раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака, начальніка РАУС С.М.Арэшкава, галоўнага ўрача ЦРБ С.Т.Стомы, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама М.М.Рубацкага, дырэктара сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу ЦБУ № 224 ААТ “ААБ Беларусбанк” Г.І.Бондар, загадчыка сектарам па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама А.В.Пецюкевіч, дырэктара Шаркаўшчынскага кансервавага завода С.М.Макаранкі сустрэлася з працоўным калектывам УКП ЖКГ.

У час сумеснай гутаркі прысутныя задавалі пытанні. У прыватнасці, начальнік РАУС С.М.Арэшкаў даваў тлумачэнні наконт важнасці нашэння пешаходамі ў цёмны час сутак святлоадбіваючых элементаў, абавязковага выканання правілаў дарожнага руху. Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы С.Т.Стома расказаў пра важнасць правядзення прышчэпак супраць грыпу.

Сяргей РАЙЧОНАК.