• Река Дисна в ШарковщинеРека Дисна в Шарковщине
  • МасленицаМасленица
  • БольницаБольница
  • Г.п.ШарковщинаГ.п.Шарковщина
  • ЛебедиЛебеди
  • ШарковщинарайгазШарковщинарайгаз
Главная -  Новости -  Новости района

Адзначаны Ганаровымі граматамі і падзякамі

31.07.2017

28 ліпеня, падчас правядзення чарговага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта, Ганаровымі граматамі і падзякамі былі адзначаны людзі, якія сваёй працай зрабілі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага рэгіёну.

Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага райвыканкама за шматгадовую работу, праяўленне службовай ініцыятывы, выкананне службовых абавязкаў і высокі прафесіяналізм узнагароджана суддзя суда Шаркаўшчынскага раёна Надзея Іванаўна Талапіла.

Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага райвыканкама за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагароджаны камандзір аддзялення ПАВЧ № 1 г. п. Шаркаўшчына Іван Сяргеевіч Зайцаў.

Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную службу, узорнае выкананне службовых абавязкаў узнагароджаны вадзіцель ПАВЧ № 1 г. п. Шаркаўшчына Валерый Часлававіч Шчабол.

Падзякі старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама ўручаны дыспетчару цэнтральнага аператыўнага кіравання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Анне Аляксандраўне Грэцкай і дырэктару Лужкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Юрыю Ціханавічу Пазейчуку.

Падзякі старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама за высокі ўзровень падрыхтоўкі аб’ектаў сацыяльнай сферы ўручаны начальніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шаркаўшчынскага райвыканкама Веры Барысаўне Жук і дырэктару тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна Іне Вячаславаўне Прыстаўка.

Сяргей РАЙЧОНАК.