• Река Дисна в ШарковщинеРека Дисна в Шарковщине
  • МасленицаМасленица
  • БольницаБольница
  • Г.п.ШарковщинаГ.п.Шарковщина
  • ЛебедиЛебеди
  • ШарковщинарайгазШарковщинарайгаз
Главная -  Новости -  Новости района

Адзначаны за плённую і шматгадовую працу

04.10.2017

Дзмітрый Дзяменцьевіч Цыркін адзначаны Ганаровай граматай Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам”. Ганаровую грамату Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам” Дзмітрыю Дзяменцьевічу ўручыў дырэктар гэтага філіяла Дзмітрый Васільевіч Казак. Разам з галоўным энергетыкам Віцебскага філіяла Альбертам Мікалаевічам Серадой і кіраўнікамі раённых вузлоў электрасувязі Пастаўскага, Глыбоцкага, Лепельскага і Браслаўскага раёнаў дырэктар абласнога філіяла прыехаў у наш гарадскі пасёлак, каб падзякаваць Дзмітрыю Дзяменцьевічу Цыркіну за шматгадовую добрасумленную працу, а таксама за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і значны асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне сувязі ў нашай краіне. У Шаркаўшчынскі раённы вузел электрасувязі Дзмітрый Дзяменцьевіч Цыркін прыйшоў працаваць 41 год назад, з іх больш чым два дзясяткі гадоў ён узначальваў калектыў сувязістаў. А 29 верасня, адпрацаваўшы апошні дзень, перадаў абавязкі начальніка Шаркаўшчынскага РВЭС свайму маладому пераемніку, новаму кіраўніку Яўгену Валер’евічу Бялевічу. На ўрачыстым сходзе, які праходзіў у панядзелак у падначаленым яму калектыве, Дзмітрый Дзяменцьевіч падзякаваў усім супрацоўнікам арганізацыі за гады сумеснай адказнай работы, павіншаваў новага кіраўніка з назначэннем, пажадаў яму поспехаў і столькі ж гадоў адпрацаваць у калектыве работнікаў сувязі нашага гарадскога пасёлка, як і ён сам.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.