Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Акцыя “Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск”

14.04.2017
Інфармацыйна-адукацыйная акцыя па пафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту, якая праходзіла па ўсёй краіне, адбылася 13 красавіка ў Шаркаўшчыне.

У імправізаваным медпункце, які размясціўся ў фае Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта, усе жадаючыя мелі магчымасць змераць свой артэрыяльны ціск, атрымаць кансультацыю медработніка па методыцы работы з танометрам , даведацца аб мерах папярэджання хвароб сістэмы кровазвароту і атрымаць памяткі і буклеты на гэту тэму.

Памочнік урача-тэрапеўта Шаркаўшчынскай ЦРБ Галіна Францаўна Ласоўская, якая ў гэты дзень праводзіла акцыю “Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск”, паведаміла, што падобныя акцыі ў нашым раёне – не аднаразовае мерапрыемства. Яны будуць праводзіцца ў найбольш людных месцах кожны месяц.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ