Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Алена Генрыхаўна Арэхава — лепшы грамадскі эколаг  Віцебшчыны 

04.10.2019

Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падвёў вынікі штогадовага абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу на лепшага грамадскага эколага. У ім прымалі ўдзел  аматары прыроды з усіх гарадоў і раёнаў вобласці. Лепшым грамадскім эколагам Віцебшчыны ў гэтым годзе стала намеснік дырэктара Лужкаўскай сярэдняй школы па выхаваўчай рабоце, настаўніца матэматыкі і фізікі Алена Генрыхаўна Арэхава — грамадскі эколаг Шаркаўшчынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. З заслужанай узнагародай лепшага грамадскага эколага павіншаваў Іван Іванавіч Міхалёнак – начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.