Главная / Новости / Новости района

Дарагія шаркаўчане!

29.12.2018

Дарагія шаркаўчане!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з надыходзячым Новым годам!

Кожны з нас напярэдадні гэтага дзівоснага свята адчувае знаёмае з дзяцінства пачуццё радаснага чакання і прадчування цудаў. Чым старэйшымі мы становімся, тым больш разумеем, што цуд цалкам залежыць ад нас саміх: наколькі мы будзем паспяховыя і прадпрымальныя, спагадлівыя і добразычлівыя. Лёс уручае падарункі тым, хто, не шкадуючы сіл, імкнецца дасягнуць пастаўленай мэты.

Адыходзячы год быў розным: насычаным на падзеі, яркім і важным, ён ставіў выклікі і прапаноўваў новыя магчымасці для росту. Працуючы старанна і добрасумленна, мы пражылі яго дастойна. Рытмічна працавалі арганізацыі, установы і прадпрыемствы раёна. Выкарыстоўваючы новыя тэхналогіі і высокапрадукцыйную тэхніку, добрых вынікаў дасягнулі працаўнікі сельскай гаспадаркі. Працягвалася работа па добраўпарадкаванні і навядзенні парадка на зямлі.

У гэтыя святочныя дні хочацца выказаць удзячнасць усім, хто ўнёс уклад у агульную справу развіцця і працвітання сваёй малой радзімы.

Шаноўныя сябры! Развіваючы свае здольнасці, працуючы з душой і поўнай самааддачай, кожны з вас закладвае падмурак нашай будучыні, будучыні нашых сем’яў, Шаркаўшчынскага раёна і роднай Беларусі.

Упэўнены, што навагоднія святы будуць цёплымі, вясёлымі і запамінальнымі. Галоўнае, каб побач заўсёды былі любімыя, дарагія сэрцу людзі. З кожнай сняжынкай, што кладзецца на дахі дамоў, хай да вас прылятаюць поспех, радасць і шанцаванне. Няхай ўтульнасць і дабрабыт будуць у кожнай сям’і. Хай моцнае здароўе, шчасце і любоў стануць вашымі вернымі спадарожнікамі.

З Новым 2019 годам!

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Д.М. Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў
У.С. Шпец