Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Дары шчодрай восені

08.09.2020

Станіславоўская базавая школа на працягу некалькіх год арандуе ў ААТ “Даватарскі” яблыневыя сады. Работнікі ўстановы адукацыі не проста кожную восень збіраюць вырашчаны ўраджай яблыкаў, яны яшчэ вядуць догляд за пладовымі дрэвамі. Вясной настаўнікі і вучні праводзяць абрэзку яблынь, своечасова беляць іх вапнавым растворам.

— Сёлетні год нас парадаваў багатым ураджаем яблыкаў, якія тут выраслі, — кажа дырэктар школы Святлана Сідарчук. — За два дні мы змаглі сабраць і рэалізаваць на Шаркаўшчынскі кансервавы завод 7 тон вітамінных пладоў. З гэтым перапрацоўчым прадпрыемствам мы папярэдне заключылі пісьмовую дамоўленасць. Усяго ж плануем рэалізаваць не менш 20 тон яблыкаў. Гэта дазволіць нам мець пэўны матэрыяльны прыбытак, сродкі ад якога штогод накіроўваем на рамонт навучальнай установы, паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы, набыццё навагодніх падарункаў. Наогул, менавіта рэалізацыя садавіны з’яўляецца асноўнай крыніцай фінансавага даходу для нашай навучальнай установы.

Каля самой школы таксама расце невялікі яблыневы сад. Займаемся мы і вырошчваннем агародніны, што дазваляе мець у рацыёне харчавання школьнікаў свежыя яблыкі, грушы, а таксама прадукты, прыгатаваныя з іх.

Сяргей РАЙЧОНАК.