Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Дзень медыцынскіх работнікаў

20.06.2017

16 чэрвеня ў раённым цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню медыцынскіх работнікаў.

Сістэма аховы здароўя Віцебшчыны развіваецца з кожным годам. Усе неабходныя умовы для паспяховай работы медперсаналу створаны і ў Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы. Развіваюцца новыя накірункі, сістэма камп’ютарызацыі, у дапамогу спецыялістам – сучасныя тэхналогіі і абсталяванне. Але ўсё ж тэхнічны прагрэс і “разумныя” тэхнічныя сродкі ніколі не заменяць чалавека, і сістэму аховы здароўя нашага рэгіёну па-ранейшаму фарміруе кадравы патэнцыял – урачы, медыцынскія сёстры, фельчары, малодшы медыцынскі персанал. Шаркаўчане і жыхары нашага раёна кожны дзень звяртаюцца да іх па дапамогу.

16 чэрвеня ў раённым цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню медыцынскіх работнікаў. Узнагароды, кветкі, добрыя словы і цудоўны канцэрт, падрыхтаваны работнікамі культуры — усё ў гэты дзень было для людзей у белых халатах.