Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Філіял дарожна-будаўнічага ўпраўлення-26 адзначыў сваё 50-годдзе

08.01.2019

5 студзеня філіял ДБУ-26 адзначыў 50-годдзе са дня заснавання сваёй арганізацыі. Гісторыя зараджэння дарожнай справы ў Шаркаўшчыне бярэ свой пачатак у далёкім 1969 годзе, калі ў нашай мясцовасці была створана першая дарожна-будаўнічая арганізацыя — ДБР-26 (дарожна-будаўнічы раён). У 1981 годзе яна стала называцца дарожна-будаўнічым упраўленнем-26. З цягам часу дарожнікі пабудавалі сваю вытворчую базу, а сама арганізацыя разрасталася і папаўнялася маладымі перспектыўнымі кадрамі. З першых гадоў утварэння дарожна-будаўнічага раёна ў нашым гарадскім пасёлку калектыў дарожнікаў узначаліў Мікалай Васільевіч Косар, які з’яўляўся кіраўніком арганізацыі на працягу 28 гадоў. На працягу апошніх 8 гадоў дырэктарам філіяла ДБУ-26 у нашым гарадскім пасёлку з’яўляецца Уладзімір Цімафеевіч Серыкаў, агульны стаж работы ў арганізацыі якога налічвае 47 год.

Сёння калектыў, у складзе якога працуюць 103 работнікі і спецыялісты, ажыццяўляе капітальны рамонт і будаўніцтва дарог на розных участках па ўсёй Беларусі. У цяперашні час найбольшыя аб’ёмы работ праводзяцца менавіта на аддаленых аб’ектах. Цяпер усе сілы калектыву філіяла ДБУ-26 накіраваны на будаўніцтва пад’язной аўтамабільнай дарогі рэспубліканскага значэння да лагістычнага цэнтра ў пасёлку Балбасава (Аршанскі раён).

Улічваючы няпростую эканамічную сітуацыю, 2018 год для дарожнікаў выдаўся напружаным, але, разам з тым, і нядрэнным. Работа у калектыву ёсць, вызначыліся з праектамі і ў новым 2019 годзе, на які таксама запланаваны дастаткова вялікія аб’ёмы работ.

За шматгадовую добрасумленную працу у калектыве ДБУ-26 нагрудным знакам “Ганаровы дарожнік Беларусі” 1-й ступені ў мінулыя гады была адзначана праца кіраўнікоў арганізацыі Мікалая Васільевіча Косара і Уладзіміра Цімафеевіча Серыкава. Нагрудным знакам “Ганаровы дарожнік” 2-й ступені ўзнагароджаны вадзіцель Леанід Анатольевіч Пракоф’еў, машыніст экскаватара Пётр Часлававіч Сяліцкі, інжынер-лабарант Ларыса Генадзьеўна Хвяцковіч, прараб Сяргей Леанідавіч Варона і былы машыніст бульдозера Аляксандр Васільевіч Аўдзеенка, які цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Шчырых слоў удзячнасці за сваю працу заслугоўваюць усе працаўнікі і ветэраны, якія шмат гадоў адпрацавалі ў арганізацыі.

Жадаем калектыву ДБУ-26, які сёння адзначае 50 год са дня ўтварэння сваёй арганізацыі, не спыняцца на дасягнутых поспехах і ўпэўнена ісці наперад, павышаючы ўзровень свайго майстэрства і прафесіяналізму.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.