Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Іван Рамуальдавіч Странчэўскі – адзін з лепшых механізатараў КУВСП імя Маркава

21.07.2016

Іван Рамуальдавіч Странчэўскі – адзін з лепшых механізатараў КУВСП імя Маркава. Усё жыццё адпрацаваў у саўгасе, на працягу апошніх 30 гадоў — механізатарам. Любая справа ў яго руках спорыцца. Спачату працаваў на "кіраўцы", а ў 2008 годзе атрымаў новы энерганасычаны МТЗ-3022, на якім працуе і па сённяшні дзень. Дарэчы, гэта быў першы новы сучасны трактар, які з'явіўся ў гаспадарцы. А для самога Івана Рамуальдавіча, механізатара з вялікім вопытам работы, заўсёды былі ўласцівы такія якасці, як любоў да працы, беражлівыя адносіны да тэхнікі і строгае прытрымліванне тэхналогій, дысцыплінаванасць і адказнасць за даручаную справу. І менавіта гэты чалавек на сваім трактары ў цяперашні час выконвае значныя аб'ёмы работ.

Працаўнікі КУВСП імя Маркава пад кіраўніцтвам кіраўніка гаспадаркі два гады назад сканструявалі самаробны прычапны агрэгат, які адзін замяняе некалькі сельскагаспадарчых прыстасаванняў, дазваляе зэканоміць значныя грашовыя сродкі і напрамую скошвае зялёную масу,здрабняе яе і загружае ў прычэп трактара, які потым адвозіць яе з поля. З гэтым агрэгатам Іван Рамуальдавіч працуе ўжо другі год і нарыхтоўвае зялёную масу на корм жывёле. А ўвогуле гэты чалавек у гаспадарцы задзейнічаны на розных участках работы, працуе і з плугамі, і з сеялкай. Дзень за днём ён своечасова выязджае ў поле і сумленна выконвае сваю работу, пра якую не любіць расказваць, як і большасць працаўнікоў сяла. Але менавіта на такіх людзях у наш няпросты час і трымаецца сельская гаспадарка.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ