• Река Дисна в ШарковщинеРека Дисна в Шарковщине
  • МасленицаМасленица
  • БольницаБольница
  • Г.п.ШарковщинаГ.п.Шарковщина
  • ЛебедиЛебеди
  • ШарковщинарайгазШарковщинарайгаз
Главная -  Новости -  Новости района

Юбілей “Карамелек”

06.05.2017

На базе раённага Цэнтра культуры працуе шмат разнастайных гурткоў, клубаў па інтарэсах, у якіх з вялікім задавальненнем займаюцца ў вольны ад вучобы і працы час дзеці і дарослыя. Адзін з такіх — дзіцячая эстрадная студыя “Карамелькі” пад кіраўніцтвам Жанны Мікалаеўны Пундзіс. У апошні дзень красавіка гэты калектыў прэзентаваў шаркаўшчынскім гледачам свой справаздачны канцэрт, прысвечаны 15-годдзю стварэння.
— Імкліва праляцеў час, — кажа Жанна Мікалаеўна. — Здаецца, што пачыналася ўсё яшчэ ўчора, але дзеці з першага складу студыі выраслі, некаторыя пасля школы вучацца ў гарадах, іншыя ўжо працуюць. Сёння мы сабраліся ў гэтай утульнай глядзельнай зале, каб успомніць, як усё пачыналася. Сабраліся, каб у чарговы раз парадаваць публіку сваім выступленнем.
А выступленне і сапраўды атрымалася яркае і відовішчнае. Мноства маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак выходзілі на сцэну ў прыгожых касцюмах, а іх звонкія галасочкі радавалі публіку. Сярод прысутных гледачоў, у асноўным, былі таты, мамы, бабулі і дзядулі самадзейных артыстаў, якія сваімі апладысментамі падтрымлівалі “карамелек”.
Павіншаваць калектыў з юбілеем прыйшлі ў той дзень старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін і дырэктар раённага Цэнтра культуры Аксана Паўлаўна Сініца. Яны выказалі мноства добрых, шчырых слоў у адрас усіх удзельнікаў, пажадалі рэалізацыі новых творчых планаў кіраўніку Жанне Мікалаеўне, удзячных гледачоў, якія з задавальненнем прыходзяць на выступленні гэтага цудоўнага дзіцячага калектыву. А яшчэ госці ўручылі “Карамелькам” прыгожы вялікі торт, які пасля ўдалага выступлення хлопчыкі і дзяўчынкі з’елі за кубачкам гарбаты ў вясёлай і дружнай кампаніі.

Сяргей РАЙЧОНАК.