Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Карысная для грамадства работа

15.06.2017

Дзяўчаты пад кіраўніцтвам настаўніцы Алы Чаславаўны Рабіза выконваюць важны сацыяльны заказ — шыюць камплекты пасцельнай бялізны для пражываючых у Александроўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.

— Сваю работу вучаніцы 8 і 9 класаў пачалі напрыканцы навучальнага года, і зараз, у летні перыяд, яна працягваецца, —паведаміла настаўніца працы і чарчэння Шаркаўшчынскай СШ № 1 Ала Чаславаўна Рабіза. — Ужо хутка 100 новых камплектаў пасцельнай бялізны будуць перададзены ў Александроўскі дом-інтэрнат, які згодна з папярэдняй дамоўленасцю закупіў для нас неабходны аб’ём тканіны. Аддзел занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама забяспечыць вучаніцам аплату іх працы. Дзяўчынкі, якія ўжо выдатна ўмеюць шыць і карыстаюцца падчас сваёй работы швейнымі машынамі з электрычным і нажным прывадам, таксама задаволены вынікам. Карысная для грамадства работа не толькі дазваляе ім павысіць сваё майстэрства, але і грошы падзарабіць у летні перыяд. Для школьнікаў у наш няпросты час гэта вельмі важна. Тым больш, што праца дзяўчынкам прыносіць вялікае задавальненне і кожную раніцу яны зноў спяшаюцца ў школу.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.