• Река Дисна в ШарковщинеРека Дисна в Шарковщине
  • МасленицаМасленица
  • БольницаБольница
  • Г.п.ШарковщинаГ.п.Шарковщина
  • ЛебедиЛебеди
  • ШарковщинарайгазШарковщинарайгаз
Главная -  Новости -  Новости района

Кірмаш вакансій

10.04.2017

Упершыню ў нашым раёне 7 красавіка спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама правялі кірмаш вакансій. На яго прыйшлі 96 чалавек, якія знаходзяцца ў пошуку работы. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі дваццаці дзвюх арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, якія прапаноўвалі вакантныя працоўныя месцы.

— Па стане на 7 красавіка ў Шаркаўшчынскім раёне маецца 160 вакансій, — паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вера Барысаўна Жук. — З іх 36 вакансій — гэта пастаянныя працоўныя месцы і 124 — часовыя і сезонныя. З 36 вакансій пастаяннай работы — 29 у сельскай мясцовасці, з іх 24 патрабуюць спецыяльнай кваліфікацыі. Гэта аграномы, ветурачы, лабаранты, ветфельчары і іншыя. Для людзей, якія не маюць спецыяльнасці, мы прапаноўваем навучанне ў Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шаркаўшчынскага райвыканкама. Тут можна набыць спецыяльнасці аператара кацельнай, аператара машыннага даення, трактарыста-машыніста, электрагазазваршчыка. У навучальных установах гарадоў Віцебска і Полацка можна атрымаць спецыяльнасці страхара, вадзіцеля пагрузчыка, ліфцёра, маляра, тынкоўшчыка, плітачніка. Сёлета для 56 беспрацоўных чалавек, якія стаяць на ўліку ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, плануецца арганізацыя аплочваемых грамадскіх работ па добраўпарадкаванні гарадскога пасёлка, сельскіх населеных пунктаў, устаноў і арганізацый раёна.

У гэты дзень да прадстаўнікоў арганізацый па далейшым працаўладкаванні звярнуліся 68 чалавек. З іх па пастаяннай працы — 27, часовай, сезоннай — 41, па пытаннях навучання і перападрыхтоўкі — 7 беспрацоўных. Як падкрэсліў у сваім выступленні намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, кірмаш вакансій, які упершыню прайшоў у нашым раёне, будзе праводзіцца і ў далейшым. І не толькі ў гарадскім пасёлку, але і ў сельскіх Саветах.

Сяргей РАЙЧОНАК.