Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Колькасць перадавікоў уборачнай кампаніі 2019 года павялічваецца

07.08.2019

Сёлетняя ўборачная кампанія ўжо перайшла свой экватар. Па стане на 6 жніўня абмалочана 57,5 працэнтаў плошчаў зерневых і зернебабовых культур. З кожным днём расце і колькасць лідараў жніва — тых, хто заняты абмалотам зерневых і тых, хто займаецца адвозам зерня ад камбайнаў. 28 ліпеня першым камбайнерам-тысячнікам у раёне стаў Юрый Ардынскі з ААТ “Даватарскі”. Малады камбайнер ААТ “Жвіранка” Раман Усцінаў у мінулую суботу, 3 жніўня, таксама пераадолеў тысячны рубеж па намалочаных тонах зерневых культур. Літаральна на наступны дзень Юрый Ардынскі адправіў у дзяржаўныя засекі 2.086 тон зерня ўраджаю 2019 года.

Першых камбайнераў-тысячнікаў акрамя кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў, райкама прафсаюза работнікаў АПК, павіншавалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака, прадстаўнікі Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод”.

З высокімі працоўнымі дасягненнямі камбайнера ААТ “Жвіранка” Рамана Усцінава, які намалаціў звыш 1.000 тон зерня, і вадзіцеля ААТ “Даватарскі” Віталія Якушава, які перавёз ад камбайнаў больш, чым 1.000 тон зерня, як маладых перадавікоў ва ўзросце да 31 года, павіншавалі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Інна Шынкевіч і галоўны спецыяліст райкама БРСМ Наталля Тусікава. Яны ўручылі перадавікам дыпломы, грашовыя прэміі і памятныя падарункі.

Сяргей РАЙЧОНАК.