Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Лідзіруючыя пазіцыі ў раёне па нарыхтоўцы кармоў займае ААТ “Агратэхсэрвіс”

11.06.2019

Нягледзячы на засушлівае надвор’е, якое адмоўна сказалася на росце траў, тут запланавана скасіць іх на плошчы 2.235 гектараў. І гэта толькі першы ўкос. Па стане на 10 чэрвеня скошана 800 га. На зімне-стойлавы перыяд для кармлення жывёлы плануюць нарыхтаваць 2.320 тон сена, 23.196 тон сенажу. А гэта даволі значныя аб’ёмы.

31 мая вывеў на сенажаць свой комплекс КВК-800 Міхаіл Шук. Ён задзейнічаны на здрабненні зялёнай масы. Аналагічным відам работ займаецца на такім жа агрэгаце і Ігар Сямёнаў. Да кожнага комплекса для адвозу “зялёнкі” прыстаўлены па чатыры адзінкі тэхнікі.

7 чэрвеня звяно Міхаіла Шука займалася ўборкай баркуну на 100-гектарнай плошчы каля вёскі Загор’е. Травастой не вельмі густы, але месцамі баркун вырас амаль у рост чалавека. Пакуль Міхаіл запаўняў “зялёнкай” прычэп Валерыя Фёдарава, пад’ехаў на сенажаць механізатар Віктар Баранчукоў на МТЗ-3022, следам за ім па шашы імчаў пад загрузку МАЗ. Шчыруюць механізатары і вадзіцелі на сенажаці з 7 гадзін раніцы і да 20 гадзін вечара. Сумленна працуюць на розных відах работ, справу сваю кожны з іх ведае дасканала.

Закладка сенажу праходзіла ў траншэю на малочнатаварнай ферме “Наваселле”. За працэсам назіраў, запісваючы патрэбную інфармацыю, Леанід Вярцінскі. Закладку першай траншэі пачалі 4 чэрвеня. У першы дзень завязлі сюды 234 тоны зялёнай масы, у другі — 237. 6 чэрвеня заклалі 249 тон “зялёнкі”. Пасля закладкі першай траншэі тэхніка накіруецца ў аддзяленне Вялікае Сяло. Ад правільнай і пастаяннай трамбоўкі ў многім залежыць і якасць саміх кармоў. Гэтай работай днём на “Амкадорах” займаюцца Аляксандр Малкоў, а ноччу — Валерый Радзюк.

Паралельна з закладкай сенажу ў траншэі ў гаспадарцы вядзецца яго нарыхтоўка ў палімерную плёнку. Механізатар Сяргей Балай на МТЗ-3022 па стане на 10 чэрвеня зрулоніў 340 тон гэтага каштоўнага корму.

Корманарыхтоўка, у працэс якой уключыліся ўсе гаспадаркі раёна, цяпер у самым разгары.

Сяргей РАЙЧОНАК.