Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Літаратурна-музычная сустрэча

13.09.2017

9 верасня ў раённым Цэнтры культуры адбылася літаратурна-музычная сустрэча, прысвечаная Дню беларускага пісьменства і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, пад назвай «Не знікне цуд прыгожага пісьменства».

На пачатку мерапрыемства прысутным у зале прадэманстравалі фільм “Калі спытае цябе ў будучым сын твой або дачка…”, у якім расказвалася пра нашага славутага земляка Францыска Скарыну. Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Анатольевіч Васілеўскі павіншаваў прысутных са святам Дня беларускага пісьменства, адзначыў найважнейшую ролю кнігі ў жыцці грамадства, а таксама для кожнага чалавека. Цяжка пераацаніць ролю ў папулярызацыі кнігі бібліятэкараў. Юрый Анатольевіч выканаў прыемную місію і ўручыў Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта бібліятэкару аддзела абслугоўвання і інфармацыі Шаркаўшчынскай раённай бібліятэкі Раісе Мікалаеўне Гракавай, бібліятэкару Більдзюжскай бібліятэкі Тамары Фёдараўне Кавалёнак, загадчыцы аддзела бібліятэчнага маркетынгу Шаркаўшчынскай раённай бібліятэкі Марыі Генрыхаўне Сушко.

Павіншаваў прысутных са святам і расказаў пра сваю творчасць вядомы беларускі пісьменнік Віктар Праўдзін, якога шаркаўчане з гонарам называюць сваім земляком. А пасля гэтага слова было прадастаўлена паэзіі. На сцэне выступалі паэты з Глыбокага і Браслава. Гэта Таіса Роліч, Зоя Наваенка, Ганна Шакола, Галіна Сутула, Данііл Воўчык, Людміла Патапенка. Усе госці атрымалі на памяць пра сустрэчу шаркаўшчынскія сувеніры. На свяце загучала шчымліва-прыгожая мелодыя беларускай дуды ў выканання браслаўчаніна Галляша Сялявы — аматара грання на гэтым старадаўнім беларускім інструменце.

Багатая і Шаркаўшчынская зямля на творчых людзей і паэтаў. Ужо 25 гадоў аб’ядноўвае іх народнае літаратурна-музычнае аб’яднанне “Світанак”. Кіраўнік аб’яднання Кацярына Сосна запрасіла на сцэну паэтаў Міледзія Кукуця, Людмілу Ардынскую, Ірыну Тарбецкую і Надзею Вайцюль, якія прачыталі свае вершы. На свяце, якое правялі вядучыя Ала Міхайлава і Алена Сухаверская, гучалі песні і музыка ў выкананні Ірыны Буднік, Алы Міхайлавай, Жанны Пундзіс, ўзорнага тэатра эстраднай песні “Маленькая фея”, дзіцячага ансамбля “Журавінка Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў. Народныя танцы прадэманстравалі ўдзельніцы фальклорнага гурта “Калядзіца”, пасмяшыла гледачоў Ірына Лаўрыновіч, якая прачытала гумарэску Антона Бубалы “Калгаснае шоў”.

Андрэй БУРЭЦ