• Река Дисна в ШарковщинеРека Дисна в Шарковщине
  • МасленицаМасленица
  • БольницаБольница
  • Г.п.ШарковщинаГ.п.Шарковщина
  • ЛебедиЛебеди
  • ШарковщинарайгазШарковщинарайгаз
Главная -  Новости -  Новости района

Мастацкі пленэр у Лужках завяршыўся выставай творчых работ

09.08.2017

У суботу, 5 жніўня, своеасаблівым падвядзеннем вынікаў пленэру, прысвечанага памяці ахвяраў Халакосту, стала выстава работ, якія былі прадстаўлены ў Лужкаўскім сельскім доме культуры.

Выкладчыкі выяўленчага мастацтва Лужкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Святлана Забаўская і Юлія Пятрашка падзяліліся сваімі ўражаннямі:
— Прыемна было даведацца, што ў Лужках, гэтым маляўнічым куточку, па ініцыятыве культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча праводзіцца такое цікавае мерапрыемства. А яшчэ прыемней было атрымаць ад арганізатара пленэру Ады Эльеўны Райчонак запрашэнне паўдзельнічаць у ім. Акрамя магчымасці праявіць свае творчыя здольнасці, нам было вельмі цікава і карысна пазнаёміцца з вядомымі беларускімі мастакамі, А гэта Юрый Платонаў з Гомеля, Чэслаў Шамшур, Святлана Урублеўская, Святлана Баранкоўская з Віцебска, Наталля Каржыцкая з Полацку, Аляксандр Саўчанка з Лепеля, шаркаўчане Віктар Крук і Аляксандр Шыёнак.

Вядома, што пленэр — маляванне з жывой натуры — дапамагае творчаму росту мастака і спрыяе развіццю яго майстэрства. А тое, што мы працавалі разам з творчымі людзьмі, якія ўжо дасягнулі пэўных вышынь у мастацтве, вядома ж, стымулявала і натхняла нас саміх. Мастакі раскрылі нам некаторыя сакрэты свайго майстэрства і падзяліліся вопытам. Атмасфера на пленэры была творчай і нязмушанай, і гэта спрыяла спакойнай і плённай працы. Новыя веды, якія нам даў пленэр, вельмі каштоўныя для нас таксама як і для педагогаў. Хочацца выказаць словы падзякі Адзе Эльеўне за прадстаўленую магчымасць паўдзельнічаць у пленэры, а таксама ўсім удзельнікам пленэру сказаць шчыры дзякуй за выдатна і цікава праведзены час.

          Мастак, прафесар-выкладчык Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Чэслаў Чэслававіч Шамшур:
— Усе ўдзельнікі пленэру былі ўражаны прыгажосцю вашых мясцін. Спадзяёмся, што ў нас добра атрымалася перадаць яе ў сваіх творах. І адначасова перадаць увесь трагізм жахлівых падзей Халакосту. Хочацца абавязкова адзначыць клопат, праяўлены з боку прадстаўнікоў мясцовай улады і жыхароў Лужкоў, якія былі вельмі зацікаўлены ў нашай дзейнасці і ўсяляк спрыялі нам. Гэта праяўлялася ў іх імкненні ўзбагаціць нас ведамі і падзяліцца звесткамі з гісторыі роднага краю. Жыхары Лужкоў праяўлялі ветлівасць і гасціннасць, запрашаючы нас на гарбату і цікавую гутарку.

Алена АНАНІЧ.